22 февр. 2012 г.

мова

Ёсць штосьці прыгожае ў беларускай мове. Але не магу казаць,што ведаю я яе добра. Не. Не так. Ведаю я яе дрэнна. 
Но это совсем не значит,что мне не нравится этот язык. И что я не уважаю тех, кто живёт в Беларуси и пишет на родном языке. Причём некоторым удаётся писать очень и очень неплохо (не могу не признать).
Па загаду настаўніцы па беларускай мове чытаем Арлова. Чытаем кароценькае апавяданне, якое, на маю думку, вельмі ўдалае.
Да,на белорусском я боюсь ошибиться в простых предложениях и обыденных словах. Плохо так знать "родную мову". Надо больше читать.А этот рассказ понравился. Вот правда, думала, будет что-то нудное и гадкое. "За што Авін забіў Кавеля" (и нет там библейского подтекста, да и если присмотреться - увидите ошибку). Но всё оказалось не так. Несколько фраз даже захотелось себе сохранить (дальше ~). И думаю, что когда-нибудь ещё перечитаю сие творение.  

Арлоў



..міжволі прыводзілі на памяць позірк пралетарскага паэта Івана Бяздомнага пасля вядомага здарэння на маскоўскіх Патрыяршых сажалках


 Вялікія шэрыя крылы майго пугача рэзалі паветра настолькі бясшумна, што ад іх кругамі разыходзілася густая, настоеная на паху прывялае травы, шматслойная цішыня. Яна ніколі не палохала мяне, а абуджала ў вечаровай сутонлівай душы жаданне ў адной з будучых рэінкарнацыяў трапіць на свет у іпастасі лупатае птушкі, каб удзень песціцца ў мяккім дупле, а ўвечары паважна выходзіць на духмяны ад разагрэтай сонцам жывіцы сук і, палохаючы вусцішным вуханнем ундзінаў і іхных каханкаў, ляцець на смачныя начныя ловы. У той дзень, калі экскаватар узяўся капаць на лугавіне катлаван, пугач вылез са схоўкі сярод белага дня і, згубіўшы ад святла арыентацыю, улукаткі паляцеў не ў лес, а ў бок горада і ўжо не вярнуўся...


Увесь учарашні дзень падаў пухкі снег, дарожны паказальнік у прыгараднай вёсцы па-гаспадарску вычышчаны, і сустрэча з ім узнаўляе ў памяці чутую ў Лондане гісторыю пра памежны валійскі мост, дзе ўжо колькі стагоддзяў штоночы аднаўляецца нязводны надпіс: «Ангельцы, прэч з Уэльсу!» Не, на паказальніку ніхто не вывеў чаго-небудзь агіднага, кшталту: «Расейцы, прэч з Беларусі»! Пацвярджаючы славутую беларускую талерантнасць, навакольная блазнота, як і ў гады майго маленства, нягледзячы на складаныя мэтэаўмовы, не забылася старанна падмаляваць да першае літары прыдарожнае назвы лішнюю птушачку, ператварыўшы трывіяльнае Копцева ў рамантычнае прыдзвінскае Жопцева.


«Нікому не расказвайце сваіх сноў, бо ўладу могуць захапіць фрэйдысты»


«Ікарус» падступна падскоквае на выбоіне, і Зініны грудзі плюхаюцца мне ў твар дзвюма безразмернымі медузамі. 


Цяжка абагнацца ад пачуцця, што колькі апошніх гадоў прамінулі нібы ў летаргіі са спакуслівымі снамі, а цяпер мы прахапіліся і ўбачылі вакол усё такое знаёмае і роднае, што хочацца ўткнуцца ў гэтыя транспаранты носам і зайсціся ў ачышчальным плачы блудных сыноў.


..дзяржавы ў часы росквіту нараджаюць вялікіх паэтаў, герояў і каханкаў, а ў часы заняпаду - толькі пыл і шмат начальства. Другі пералік здаецца мне занадта кароткім.


 Хто сказаў, што новая генерацыя нашых маладых грамадзянаў пры ўсіх сваіх высокіх ідэалах не будзе мець права выпіць?

1 комментарий: